Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве затрымалі трох падазраваных у шпіянажы на Расею


Мяжа Расеі і Літвы (архіўнае фота)
Мяжа Расеі і Літвы (архіўнае фота)

У Літве арыштавалі трох мясцовых жыхароў, якія падазраюцца ў шпіянажы на карысьць Расеі. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі. Пра гэта паведамляе балтыйскае інфармацыйнае агенцтва BNS.

Арыштаваных падазраюць у тым, што яны за грошы перадавалі расійскім спэцслужбам інфармацыю аб узброеных сілах Літвы. Паводле прадстаўніка літоўскай выведкі, зьвесткі, якія перадаваліся, не былі засакрэчаныя.

За апошнія гады ў Літве неаднаразова фіксаваліся выпадкі шпіянажу на карысьць Расеі. У лютым 2017 году былы літоўскі афіцэр і грамадзянін Расеі атрымалі 5 і 10 гадоў турмы адпаведна. Інфармацыя пра літоўскую армію і паветраныя сілы НАТО каштавала ад 500 да 1000 эўра. У ліпені 2017 году па абвінавачваньні ў шпіянажы на 10 гадоў асудзілі грамадзяніна Расеі Мікалая Філіпчанку. Праваахоўныя органы Літвы тады заявілі, што Філіпчанка быў дзейным супрацоўнікам Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі. Згодна з матэрыяламі суду, Філіпчанка спрабаваў завэрбаваць служачых дэпартамэнту дзяржбясьпекі краіны, каб тыя ўсталявалі прылады праслухоўваньня ў рэзыдэнцыі і працоўным кабінэце прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце.

У сакавіку 2016 году Віленскі акруговы суд прызнаў былога парамэдыка Ўзброеных сіл Літвы Андрэя Ашуркова вінаватым у шпіянажы на карысьць Беларусі і прысудзіў яго да трох гадоў пазбаўленьня волі. Суд прызначыў мінімальнае пакараньне, прыняўшы пад ўвагу тое, што Ашуркоў раней ня быў судзімы і прызнаўся ў злачынстве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG