Партрэт Трампа з манэт, а Пуціна — з гільзаў
Украінская мастачка Дар’я Марчанка летась зрабіла з гільзаў партрэт расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. Гэтак яна пратэставала супраць удзелу Расеі ў канфлікце ва ўсходняй Украіне. Яе новы твор прысьвечаны прэзыдэнту ЗША. Покерныя фішкі паказваюць, што Дональд Трамп гатовы рызыкаваць, а грошы — што ён у першую чаргу бізнэсовец.