Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпартаваць ці хаваць — у Ізраілі спрачаюцца пра афрыканскіх мігрантаў


Афрыканскія мігранты ў Тэль-Авіве
Афрыканскія мігранты ў Тэль-Авіве

Больш за 750 амэрыканскіх рабінаў заклікалі Ізраіль адмовіцца ад дэпартацыі мігрантаў з Афрыкі. Сярод падпісантаў ліста з такім заклікам — прадстаўнікі розных рэлігійных плыняў.

Выданьне The Jerusalem Post цытуе ліст, дзе гаворыцца, што афрыканцы, якія трапілі ў Ізраіль, зьбеглі ад «катаваньняў, нявольніцтва і вайны». У лісьце праводзяцца паралелі паміж гэтымі людзьмі і габрэямі, якія зьбеглі ад перасьледу і пагрозы зьнішчэньня пад уладай нацыстаў.

У мінулым месяцы ізраільскі ўрад ухваліў плян дэпартацыі тысяч мігрантаў з Судану і Эрытрэі. Паведамляецца, што тыя мігранты, якія добраахвотна пакінуць Ізраіль да 31 сакавіка, атрымаюць па $3,500 і бясплатныя квіткі на самалёт.

Пасьля гэтага група ізраільскіх рабінаў заклікала ўсіх ізраільцаў хаваць афрыканцаў якія шукаюць прытулку, каб не дапусьціць іх дэпартацыі. Супраць дэпартацыяў таксама выступілі групы дактароў, лётчыкаў і людзей, якія перажылі Галакост.

Пратэст афрыканскіх мігрантаў каля будынка ізраільскага парлямэнту ў Ерусаліме, 8 студзеня 2014 году
Пратэст афрыканскіх мігрантаў каля будынка ізраільскага парлямэнту ў Ерусаліме, 8 студзеня 2014 году

Аднак галоўны рабін Ізраілю Давід Лаў выказаў падтрымку ўраду. «Мы павінны дапамагаць уцекачам, але гэтыя прыежджыя шукаюць працу, яны не ўцекачы, — цытуе яго сайт Arutz Sheva. — Дапамажыце спачатку нашым бедным».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG