Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International асудзіла Трампа за захаваньне Гуантанама


Гуантанама (архіўнае фота)

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International асудзіла рашэньне прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа захаваць турму для абвінавачаных у тэрарызьме на базе ў Гуантанама на Кубе. Праваабаронцы назвалі яе плямай на рэпутацыі ЗША.

Трамп згадаў Гуантанама напярэдадні, калі выступаў зь першым пасланьнем Кангрэсу аб становішчы ў краіне. Паводле прэзыдэнта ЗША, было б глупствам выпускаць на свабоду сотні небясьпечных тэрарыстаў. І пакуль Злучаныя Штаты не перагледзяць сваю палітыку ў дачыненьні да такіх абвінавачаных, турма будзе функцыянаваць.

Зачыніць цэнтар для абвінавачаных у тэрарызьме ў 2009 годзе спрабаваў прэзыдэнт ЗША Барак Абама. Тады ж ён падпісаў распараджэньне, згодна з якім усе зьняволеныя павінны быць вернутыя на радзіму, пераведзеныя ў трэцюю краіну або іншую турму на тэрыторыі ЗША.

Спэцтурму ў Гуантанама пабудавалі ў 2002 годзе рашэньнем прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша-малодшага. Па стане на 2017 год у спэцтурме знаходзіўся 41 чалавек. Праваабаронцы неаднаразова заяўлялі аб парушэньні правоў зьняволеных, якіх трымаюць у Гуантанама, і пра ўжываньне да іх катаваньняў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG