Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніка Сьледчага камітэту Беларусі ўпершыню запрасілі ў штаб-кватэру ФБР 


Эмблема ФБР на штаб-кватэры ў Вашынгтоне
Эмблема ФБР на штаб-кватэры ў Вашынгтоне

Сьледчы камітэт Беларусі і Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША падпісалі мэмарандум аб узаемаразуменьні.

Як паведамляе прэсавая служба Сьледчага камітэту, дэлегацыя ведамства на чале зь яго кіраўніком Іванам Наскевічам наведала штаб-кватэру ФБР у Вашынгтоне.

«Разглядаліся праблемы супрацьдзеяньня арганізаванай злачыннасьці, расьсьледаваньня гвалтоўных злачынстваў, барацьбы з карупцыяй і правапарушэньнямі ў сфэры высокіх тэхналёгій», — паведамілі ў камітэце.

Таксама адбылася сустрэча Івана Наскевіча з намесьнікам дырэктара ФБР ЗША Полам Эбэйтам, які курыруе працу аднаго з шасьці асноўных падразьдзяленьняў бюро. У прыватнасьці, адказвае за расьсьледаваньне фэдэральных крымінальных злачынстваў, злачынстваў у галіне высокіх тэхналёгій, міжнародныя апэрацыі і дапамогу ахвярам злачынстваў.

«Па выніках сустрэчы Івана Наскевіч і Пола Эбэйта падпісаны мэмарандум аб узаемаразуменьні. У дакумэнце бакі адзначылі ўзаемную зацікаўленасьць у заключэньні дамовы аб прававой дапамозе ў крымінальных справах», — праінфармавалі ў ведамстве.

31 студзеня дэлегацыя Сьледчага камітэту наведае галоўны вучэбны цэнтар бюро — Акадэмію ФБР у Куанціка, штат Вірджынія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG