Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Львоўшчыне рашэньнем абласной рады будуць вывешваць чырвона-чорны сцяг дзесяць разоў на год


Львоўская абласная рада зацьвердзіла пералік дзён, у якія на будынках абласной адміністрацыі і рады, а таксама органаў мясцовага самакіраваньня на Львоўшчыне будуць вывешваць чырвона-чорны сьцяг.

У прыватнасьці, згодна з рашэньнем абласной рады, чырвона-чорны сьцяг будзе вісець 1 студзеня — у дзень нараджэньня лідэра АУН Сьцяпана Бандэры, 3 лютага — у дзень стварэньня АУН, 5 сакавіка — у дзень сьмерці галоўнакамандуючага УПА Рамана Шухевіча, 21 траўня — у дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, 23 траўня — на сьвята Герояў 14 чэрвеня — у дзень нараджэньня першага кіраўніка АУН Яўгена Канавальца, 30 чэрвеня — у дзень абвяшчэньня Акту аб аднаўленьні Украінскай дзяржавы, 30 ліпеня — у дзень стварэньня Украінскай вайсковай арганізацыі, 14 кастрычніка — у дзень стварэньня УПА, другая нядзеля ліпеня — у дзень стварэньня Украінскай галоўнай вызвольнай рады.

У дні памяці ўкраінскіх герояў нацыянальна-вызваленчай барацьбы чырвона-чорны сьцяг будуць узьнімаць з жалобнай стужкай.

Чырвона-чорныя сьцягі на мітынгу Народнага руху Ўкраіны з заклікамі да роспуску Вярхоўнай Рады, адстаўкі ўраду і патрабаваньнямі аб выхадзе Ўкраіны з складу СССР. Кіеў, 30 верасьня 1990
Чырвона-чорныя сьцягі на мітынгу Народнага руху Ўкраіны з заклікамі да роспуску Вярхоўнай Рады, адстаўкі ўраду і патрабаваньнямі аб выхадзе Ўкраіны з складу СССР. Кіеў, 30 верасьня 1990

Спачатку ў праекце рашэньня Львоўскай абласной рады было прапанавана выкарыстоўваць чырвона-чорны сцяг АУН, але пры галасаваньні дэпутаты зьмянілі назву на чырвона-чорны сьцяг нацыянальна-вызвольнай барацьбы ўкраінскага народу.

Фармальна чырвона-чорны сьцяг ня быў замацаваны за АУН, адзначае геральдыст Андрэй Грачыла, а чырвоны і чорны не зьяўляюцца колерамі АУН і УПА. Сьцяг гэтых колераў спачатку ў Заходняй Украіне ў 20-х гадах выкарыстоўвалі пластуны (скаўты), калі тады польскія ўлады забаранялі сіне-жоўты сьцяг. АУН выкарыстала сіні сьцяг з залацістым нацыяналістычным трызубцам. АУН (бандэраўскае крыло) малявала на ўлётках, паштоўках, графіцы чырвона-чорны сьцяг, але з эмблемай АУН.

«У 1941 годзе, калі адбыўся раскол АУН, бандэраўскае крыло на сваім сходзе ў Кракаве вырашыла ўвесьці арганізацыйны чырвона-чорны сьцяг, гэта значыць замацавала за сабой гэтыя два колеры, але да канца гэтай справы не давяла», — кажа Грачыла.

Чырвона-чорны сьцяг лічыцца сымбалем пратэстнай барацьбы ў сьвеце з пачатку ХХ стагодзьдзя.

Львоўская абласная рада рэкамэндуе кіраўнікам прадпрыемстваў, установаў і арганізацыяў незалежна ад формаў уласнасьці, грамадзкіх аб’яднаньняў Львоўшчыны вывешваць чырвона-чорны сьцяг на будынках у дні, зацьверджаныя прадстаўнічым органам улады.

Згодна з Канстытуцыяй, адным зь дзяржаўных сымбаляў зьяўляецца сьцяг з роўнавялікіх гарызантальных палосаў сіняга і жоўтага колераў.

Жалобная працэсія ў сталіцы тады яшчэ СССР, на якой разьвяваюцца і ўкраінскія сьцягі (сіне-жоўтыя і чырвона-чорны), у памяць аб загінулых у дні жнівеньскага путчу. Масква, 24 жнiўня 1991 году. Украінцы актыўна ўдзельнічалі ў масавых акцыях у Маскве, якія, у канчатковым выніку, прывялі да распаду савецкай імпэрыі
Жалобная працэсія ў сталіцы тады яшчэ СССР, на якой разьвяваюцца і ўкраінскія сьцягі (сіне-жоўтыя і чырвона-чорны), у памяць аб загінулых у дні жнівеньскага путчу. Масква, 24 жнiўня 1991 году. Украінцы актыўна ўдзельнічалі ў масавых акцыях у Маскве, якія, у канчатковым выніку, прывялі да распаду савецкай імпэрыі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG