Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Унук экс-прэзыдэнта Ўзбэкістану папрасіў прытулку ў Брытаніі


Іслам Карымаў-малодшы
Іслам Карымаў-малодшы

Унук былога прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава — Іслам Карымаў-малодшы — папрасіў палітычнага прытулку ў Вялікабрытаніі. Пра гэта паведаміла ўзбэцкая служба Бі-бі-сі са спасылкай на яго адваката.

Летам мінулага году ўлады Ўзбэкістану пацьвердзілі, што яго маці Гульнара Карымава знаходзіцца пад вартай. Яе вінавацяць у махлярстве, утойваньні замежнай валюты і ў легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам. З тых часоў, як дачка экс-прэзыдэнта трапіла пад перасьлед, яе сын жыве ў Вялікабрытаніі.

Раней Карымаў-малодшы паведаміў, што сваякі ягонай маці маюць намер апублікаваць дакумэнты аб фінансах прадстаўнікоў ураду краіны. Афіцыйны Ташкент і сям’я Карымава не камэнтуюць, што цяпер адбываецца з Гульнарай Карымавай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG