Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна распрацавала наземныя крылатыя ракеты і правяла іх першыя выпрабаваньні


Крылатая ракета ўкраінскай вытворчасьці

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандар Турчынаў заяўляе пра пасьпяховыя выпрабаваньні ўкраінскай крылатай ракеты наземнага базаваньня, здольнай дакладна паражаць наземныя і марскія цэлі.

«Для Ўкраіны гэта вельмі важная падзея, таму што пасьля татальнага раззбраеньня ўкраінскай арміі, якое адбылося пасьля падпісаньня Будапэшцкага мэмарандуму, на ўзбраеньні не заставалася ніводнай крылатай ракеты», — сказаў Аляксандар Турчынаў.

Паводле яго, на выпрабаваньнях правяраліся лётныя характарыстыкі і праца сыстэм ракеты. Гэта цалкам украінская распрацоўка, якая ажыцьцяўляецца канструктарамі дзяржаўнага прадпрыемства ў супрацы зь іншымі дзяржаўнымі і прыватнымі прадпрыемствамі абаронна-прамысловага комплексу краіны.

Аляксандар Турчынаў сказаў таксама, што згодна з адпаведнай нацыянальнай праграмай плянуецца распрацаваць крылатыя ракеты марскога і паветранага базаваньня.

«Далёкасьць дзеяньня нашых крылатых ракет і іх баявое аснашчэньне не супярэчаць падпісаным Украінай міжнародным пагадненьням для такога віду зброі», — дадаў ён.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG