Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт рыхтуе санкцыі супраць Польшчы


Камітэт па грамадзянскіх свабодах Эўрапейскага парлямэнту ўхваліў пачатак санкцыйных працэдур у дачыненьні да Польшчы. У Эўрапарлямэнце сьцьвярджаюць, што Варшава пры правядзеньні судовай рэформы парушыла эўрапейскія нормы вяршэнства права. За санкцыі прагаласавалі 33 дэпутаты, супраць — 19.

У дачыненьні да Польшчы вырашана ўжыць артыкул 7 Дамовы аб Эўрапейскім зьвязе, што можа прывесьці да санкцый ажно да пазбаўленьня Варшавы права голасу ў Эўразьвязе. Ухвалены дакумэнт Эўрапарлямэнт разгледзіць на пленарнай сэсіі ў лютым.

Пра тое, што Эўракамісія запусьціла працэдуру санкцый супраць Польшчы, стала вядома ў сьнежні мінулага году. Судовая рэформа, якая праводзіцца цяпер у Польшчы, дазваляе прызначаць некаторых судзьдзяў галасаваньнем у парлямэнце. Эўрапейская камісія лічыць, што гэта вядзе да парушэньня незалежнасьці судовай улады і падпарадкаваньня судоў палітыкам. Польскія ўлады назвалі рашэньне Эўракамісіі палітычным. У Варшаве лічаць, што судовая рэформа дапаможа барацьбе з карупцыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG