Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінадукацыі вяртае «адзінкі» і «двойкі» як нездавальняючыя адзнакі ў школах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Адзнакі 1 і 2 балы ў 5–11-х клясах беларускіх школ перавядуць у разрад нездавальняючых, сказаў міністар адукацыі Беларусі Ігар Карпенка на выніковым пасяджэньні калегіі ведамства, піша БЕЛТА.

«Для павышэньня адказнасьці навучэнцаў за вынікі вучобы міністэрствам ужо прынята рашэньне аб увядзеньні з наступнага навучальнага году нездавальняючых адзнак у 5–11-х клясах — 1 і 2 балы. Пакідаць на другі год з нездавальняючымі адзнакамі пакуль не плянуем», — сказаў Ігар Карпенка.

Пры пяцібальнай сыстэме «адзінкі» і «двойкі» былі нездавальняючымі адзнакамі. Аднак пасьля пераходу беларускіх школ на дзесяцібальную сыстэму ацэнкі ведаў у 2002 годзе ад іх адмовіліся.

Летась у жніўні віцэ-прэм’ер Беларусі Васіль Жарко, які курыруе адукацыю, прапанаваў вярнуць сыстэму адукацыі Беларусі да 5-бальнай сыстэмы ацэнкі ведаў.

«Каб кожны разумеў: чатыры — значыць чатыры. Пяць — значыць выдатнік. Няма суб’ектывізму, — сказаў тады Жарко. — Што такое 4 зь мінусам, 4 і 4 з плюсам (паводле старой сыстэмы) — 6, 7, 8. Дзе мяжа паміж шасьцёркай і сямёркай, сямёркай і васьмёркай?»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG