Лінкі ўнівэрсальнага доступу

LEGO споўнілася 60 гадоў. Як вырабляліся і выглядалі першыя цацкі. ВІДЭА


У нядзелю, 28 студзеня, у LEGO House ў Білундзе (Данія) адбылося сьвята, прысьвечанае 60-годзьдзю знакамітага канструктара. 28 студзеня 1958 года быў атрыманы патэнт на плястмасавую цаглінку з асаблівай сыстэмай мацаваньня.

​Насамрэч гісторыя канструктара LEGO пачалася ў 1930-я гады. Назва LEGO, якую зараз ведае любое дзіця ў сьвеце, пайшло ад двух дацкіх слоў leg і godt ( «гуляць» і «добра»). Стваральнік канструктара, Оле Кірк Крыстыянс, быў сталяром і ўладальнікам невялікага прадпрыемства па вырабе прасавальных дошак і сходаў.

Калі пачаўся фінансавы крызыс, і ён страціў пакупнікоў, Крыстыянс пераключыўся на вытворчасьць драўляных цацак. У 1947 году кубікі сталі. Дзьве цаглінкі LEGO можна злучыць 24-ма спосабамі, а сем такіх цаглінак, як падлічылі дацкія матэматыкі — гэта ўжо 85 мільярдаў варыянтаў.

У 2017 годзе LEGO Group была прызнаная галоўнай кампаніяй у сьвеце, якая выпускае дзіцячыя цацкі. Гадавы абарот кампаніі — каля пяці мільярдаў эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG