Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гейтс ахвяраваў 40 млн даляраў на «ідэальную карову»


Заcнавальнік кампаніі Miscrosoft Біл Гейтс ахвяраваў 40 мільёнаў даляраў на стварэньне каровы, якая будзе лепш пераносіць сьпякоту. Як паведамляе выданьне Business Insider, грошы былі перададзеныя арганізацыі GALVmed, якая займаецца генэтычнымі дасьледаваньнямі.

Новая парода кароў мае дапамагчы павысіць узровень жыцьця ў самых бедных рэгіёнах плянэты. Дзякуючы генэтычным зьменам, жывёла стане больш прадуктыўнай, лічыць прадпрымальнік.

Біл Гейтс
Біл Гейтс

Біл Гейтс зьяўляецца заснавальнікам найбуйнейшага ў сьвеце дабрачыннага фонду Біла і Мелінды Гейтс. Прадпрымальнік неаднаразова ахвяраваў свае асабістыя сродкі на барацьбу з захворваньнямі, распрацоўку вакцын і паляпшэньне жыцьця ў самых бедных рэгіёнах плянэты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG