Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: ЗША могуць зноў далучыцца да Парыскага пагадненьня, але яго трэба мяняць


Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у інтэрвію брытанскаму тэлеканалу ITV, што ён ня супраць, каб Злучаныя Штаты зноў далучыліся да Парыскага пагадненьня аб клімаце, але для гэтага само пагадненьне трэба зьмяніць.

«Калі зробяць добрую ўгоду... заўсёды ёсьць шанец, што мы зноў далучымся, — сказаў Трамп. — Ці я б зноў далучыўся? Так, я б зноў далучыўся... Мне вельмі гэтага хацелася б».

Трамп, аднак, дадаў, што пагадненьне па барацьбе з глябальным зьмяненьнем клімату трэба радыкальна мяняць, бо яно было «жахлівым» для ЗША.

Улетку 2017 году ЗША пачалі працэс выхаду з Парыскага пагадненьня, які зойме больш як два гады. У Дзяржаўным дэпартамэнце падкрэсьлілі, што ЗША «падтрымліваюць збалянсаваны падыход да барацьбы з глябальным пацяпленьнем, які прадугледжвае скарачэньне выкідаў адначасова з заахвочваньнем эканамічнага росту і забесьпячэньнем энэргетычнай бясьпекі».

Злучаныя Штаты — адзіная краіна ў сьвеце, якая ня ўдзельнічае ў пагадненьні.

XS
SM
MD
LG