Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Опра Ўінфры выказалася наконт удзелу ў выбарах прэзыдэнта ЗША


Амэрыканская тэлевядоўца Опра Ўінфры ня мерыцца ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта ЗША ў 2020 годзе. Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію часопісу InStyle.

Аб магчымым удзеле тэлевядоўцы ў прэзыдэнцкай гонцы пачалі казаць у СМІ пасьля яе прамовы на цырымоніі ўручэньня прэміі «Залаты глёбус» у пачатку студзеня. Опра Ўінфры выступіла ў падтрымку руху супраць сэксуальных дамаганьняў, а таксама закранула тэму роўнасьці полаў і расізму.

Опра Ўінфры — адна з самых вядомых телезорак у Злучаных Штатах. Яе шоў выходзіла ў эфір больш за дваццаць гадоў, пазьней Уінфры заснавала ўласны тэлеканал. Пасьля выступу Опры на цырымонію «Залатога глёбусу» ў сацыяльных сетках стаў папулярным хэштэг # Oprah2020 і #OprahForPresident.

У падтрымку вылучэньня тэлевядоўцы выказаліся акцёры Том Гэнкс і Мэрыл Стрып, а таксама рэжысэр Стывен Сьпілбэрг. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што супернічаць з Опрай «было б весела».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG