Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японскім моры зьніклі расейскія рыбакі


Расейскі рыбалоўны траўлер (ілюстрацыйнае фота)

У Японскім моры падчас шторму зьнікла расейскае рыбалоўнае судна «Ўсход», на борце якога, паводле папярэдніх дадзеных, быў 21 чалавек. Пра гэта паведамляе Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Расеі.

Як паведаміла агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на марскі каардынацыйны выратавальны цэнтар Уладзівастоку, у раёне пошукаў «Усходу» ў Японскім моры знайшлі тры выратавальныя камізэлькі. Тэмпэратура вады ў раёне зьнікненьня судна блізкая да нулю. У рэгіёне дзейнічае штармавое папярэджаньне на моцнае і вельмі хуткае абледзяненьне судоў, адзначаюць сыноптыкі. На думку суразмоўцы агенцтва ў міжнародных службах пошуку, маракі зьніклага траўлера практычна не маюць шанцаў на выратаваньне.

На пошукі зьніклага траўлера вылецелі верталёты МНС і Міністэрства абароны Расеі. Акрамя таго, да месца, адкуль судна падало сыгнал бедзхтва, накіраваўся карабель берагавой аховы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG