Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым камісарам ПАРЭ па правах чалавека абраная старая знаёмая беларусаў


Новым камісарам па правах чалавека Рады Эўропы стала былы адмысловы прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч (Dunja Mijatović).

Згодна з вынікамі галасаваньня на сэсіі ПАРЭ, Міятавіч атрымала 107 з 229 галасоў, паведамляе РІА Навіны.

Дуня Міятавіч на ранейшай пасадзе прадстаўніка АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ ня раз зьвяртала ўвагу на становішча са сродкамі масавай інфармацыі ў Беларусі, выступала ў абарону незалежных беларускіх мас-мэдыя, была ў Менску, сустракалася зь міністрам замежных справаў Уладзімерам Макеем і тагачасным міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч.

Камісар Рады Эўропы па правах чалавека – незалежная службовая асоба ў рамках Рады Эўропы, задача якога – спрыяць адукацыі ў галіне правоў чалавека, увазе да правоў чалавека і іх выкананьні ў краінах Рады. Абіраецца Асамблеяй тэрмінам на шэсьць гадоў. Пасада была ўведзена ў 1999 годзе, яе займалі Альвара Хіль-Роблес з Гішпаніі, Томас Хамарбэрг са Швэцыі і Нілс Муйжніекс з Латвіі.

Да сваіх абавязкаў Міятавіч прыступіць з 1 красавіка сёлета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG