Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцпрадстаўнік ЗША сустрэўся з Парашэнкам, едзе да Суркова


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка (зьлева) і спэцпасланьнік ЗША па Ўкраіне Курт Волкер. 23 студзеня 2018 году
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка (зьлева) і спэцпасланьнік ЗША па Ўкраіне Курт Волкер. 23 студзеня 2018 году

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сустрэўся з спэцпасланьнікам ЗША па Ўкраіне Куртам Волкерам у Кіеве для абмеркаваньня канфлікту на ўсходзе Украіны.

Згодна з заявай, апублікаванай на вэб-сайце Парашэнкі, яны выказалі «сур’ёзную заклапочанасьць» адсутнасьцю прагрэсу ў выкананьні менскіх пагадненьняў.

У паведамленьні на Twitter Волкер заявіў, што ў яго адбылася «добрая размова» з Парашэнкам, і абвясьціў, што адправіцца ў Дубай пазьней на гэтым тыдні для сустрэч з расейскімі дыпляматамі. У заяве Парашэнкі гаворыцца, што замацаваньне спыненьня агню на ўсходзе Ўкраіны і «вывад расейскіх акупацыйных войскаў з Украіны» зьяўляюцца «абсалютнымі прыярытэтамі».

З пачатку 2014 году Кіеў вядзе барацьбу з сэпаратыстамі, якіх падтрымлівае Расея, у раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей на ўсходзе Ўкраіны.

Хоць Масква адмаўляе ўмяшаньне ва ўнутраныя справы Ўкраіны, Міжнародны крымінальны суд (МУС) у лістападзе 2016 году вызначыў канфлікт як «міжнародны ўзброены канфлікт паміж Украінай і Расейскай Фэдэрацыяй». У выніку канфлікту загінулі больш за 10 300 чалавек, а каля 1,6 мільёна пакінулі свае дамы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG