Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт: Масква спрабуе ўбіць клін паміж ЗША і Турэччынай


Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Гэзэр Наўэрт
Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Гэзэр Наўэрт

Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту назвала прапагандай заявы Расеі аб дачыненьні ЗША да пачатку турэцкай апэрацыі супраць сырыйскіх курдаў, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Камэнтуючы заявы расейскага боку аб тым, што ЗША фактычна справакавалі ваенныя дзеяньні Турцыі ў Сырыі, падтрымліваючы і ўзбройваючы сырыйскіх курдаў, прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Гэзэр Наўэрт сказала:

«Падобныя заявы ня толькі не дапамагаюць, гэта прапаганда. Я думаю, яны хацелі б убіць клін паміж двума саюзьнікамі ў НАТО — ЗША і Турэччынай, але гэтага ня можа быць. Ім ня ўдасца гэтага дамагчыся. Ім, магчыма, хацелася б, каб мы абое адтуль сышлі».

Адказваючы на пытаньне аб кангрэсе сырыйскага нацыянальнага дыялёгу, які Расея сумесна з Турэччынай і Іранам плянуе правесьці на наступным тыдні ў Сочы, Гэзэр Наўэрт заявіла аб прыхільнасьці ЗША Жэнэўскаму мірнаму працэсу, які праводзіцца пад эгідай ААН і зьяўляецца «залатым стандартам» у сырыйскім урэгуляваньні. Наўэрт таксама нагадала, што Расея ў свой час абяцала садзейнічаць у прыцягненьні да жэнэўскіх перамоў прадстаўнікоў сырыйскага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG