Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У штаце Кентукі пры нападзе на школу ёсьць ахвяры


Частка амэрыканцаў лічыць адказнай за падобныя інцыдэнты ў школах Нацыянальную стралковую асацыяцыю (архіўны здымак)

У школе на паўднёвым захадзе штата Кентукі, у графстве Маршал, ня менш за пяць вучняў атрымалі агнястрэльныя раненьні.

Паліцыя затрымала падазраванага нападніка, паведаміў тэлеканал CBSNews са спасылкай на мясцовае ўпраўленьне па надзвычайных сытуацыях.

Губэрнатар штата Кентукі Мэт Бевін паведаміў аб адным забітым, некалькіх параненых і ўдакладніў, што многія падрабязнасьці таго, што адбылося застаюцца невядомымі.

XS
SM
MD
LG