Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон анансаваў першы візыт на постсавецкую прастору


Серж Саргсян і Эманюэль Макрон

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у кастрычніку зь дзяржаўным візытам наведае Армэнію. Пра гэта ён заявіў падчас прэс-канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Армэніі Сержам Саргсянам.

«У гэтым складаным рэгіёне Францыя заўсёды будзе побач з вамі і дапаможа рухацца наперад», — заявіў па выніках сустрэчы Эманюэль Макрон.

У кастрычніку 2018 года года ў Ерэване адбудзецца саміт Франкафоніі, а таксама ўрачыстасьці з нагоды 2800-годзьдзя армянскай сталіцы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG