Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус спрабаваў увезьці ў Польшчу 6300 капсулаў для пахудзеньня


Польскі мытнік на памежным пераходзе «Бераставіца – Баброўнікі» (архіўнае фота)
Польскі мытнік на памежным пераходзе «Бераставіца – Баброўнікі» (архіўнае фота)

41-гадовы мужчына хацеў пераехаць мяжу празь пераход у Бераставіцы. У аўтамабілі грамадзяніна Беларусі польскія мытнікі выявілі 6300 капсулаў паскаральніка мэтабалізму.

Кантрабанду беларус схаваў у 70 пакункаў. У кожным зь іх было па 90 капсулаў лекавых сродкаў. Мужчына схаваў пакункі ў некалькіх месцах, у тым ліку ў скрыні для інструмэнтаў.

Прыблізная рынкавая цана выяўленых сродкаў больш за 6 тысячаў даляраў. У сувязі са спробай кантрабанды супраць мужчыны пачалі справу за парушэньне падатковага заканадаўства. Беларусу пагражае таксама крымінальная справа за парушэньне закону аб фармацэўтыцы, які рэгулюе ўвоз лекаў на тэрыторыю Польшчы. За парушэньне гэтага закону ў Польшчы прадугледжаны штраф або абмежаваньне волі тэрмінам да 2 гадоў.

Паводле закону, у Польшчу можна ўвозіць пяць малых упаковак лекаў для ўласнага карыстаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG