Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Давосе стартаваў Усясьветны эканамічны форум. Безь Беларусі


Цягам 23-26 студзеня ў швайцарскім Давосе пройдзе традыцыйны Ўсясьветны эканамічны форум. Поўная праграма апублікавана на сайце форуму.

Адметнасьцю сёлетняга мерапрыемства тое, што ўсе дыскусіі ўзначаляць жанчыны — сярод іх прэм’ер-міністарка Нарвэгіі Эрна Сульбэрг, генэральная дырэктарка кампаніі IBM Джыні Рамэці ды іншыя.

Удзельнікі маюцца абмеркаваць пашырэньне і абарону правоў жанчын, пытаньні бясьпекі, эканамічнае разьвіцьцё рэгіёнаў.

Заплянаваны шэраг выступаў міжнародных лідэраў, у прыватнасьці прэм’ер-міністра Канады Жустэна Трудо, прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона, канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель, прэзыдэнта Эўракамісіі Жана-Клод Юнкера. Асноўнай падзеяй апошняга дня стане зварот прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.

На давоскі форум прыехала прадстаўнічая дэлегацыя з Украіны на чале з прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам. А вось прадстаўнікоў Беларусі і Расеі ў Швайцарыі няма.

Аляксандар Лукашэнка наведваў мерапрыемства толькі аднойчы — на пачатку свайго кіраваньня ў 1995 годзе. Тады ён дачасна пакінуў форум, бо пакрыўдзіўся на крытыку сваёй палітыкі, якая гучала ў выступах сьпікераў.

XS
SM
MD
LG