Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт аднавіў «кветкавую справу» ў Віцебску


Кветкі, ілюстрацыйнае фота
Кветкі, ілюстрацыйнае фота

Намесьнік пракурора Віцебску адмяніў пастанову аб спыненьні крымінальнага перасьледу ў дачыненьні жыхаркі абласнога цэнтру і яе дачкі. «Папярэдняе сьледзтва адноўленае», — гаворыцца ў паведамленьні, якое атрымала віцяблянка.

Як расказвала Свабода, летась у канцы кастрычніка каля аднаго з дамоў на вуліцы Мэдыцынскай маці з 15-гадовай дачкой сарвалі з клюмбы засохлыя кветкі, каб зрабіць букет. Жанчына — прафэсійная флярыстка.

Аднак у працэсе збору ля пад'езду зьявілася жыхарка першага паверху, якая абурылася, што трэба было запытаць дазволу, бо кветкі высадзілі яна разам з суседкай. Пры гэтым размову запісала на відэа, а рэчавы доказ адправіла ў міліцыю.

Кошт «скрадзеных кветак» гаспадыня ацаніла ў 30 рублёў. Ніводзін з бакоў канфлікту пайсьці на міравую не захацеў.

Пасьля праверкі матэрыялы з пракуратуры Віцебску паступілі ў сьледзтва. Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце «рабаваньня, учыненага групай асобаў». Згодна з ч. 2 арт. 206 Крымінальнага кодэксу, за падобнае злачынства прадугледжана да 6 гадоў зьняволеньня.

Справа набыла шырокі грамадзкі розгалас, і ў сьнежні 2017-га крымінальны перасьлед у дачыненьні жанчыны і яе дачкі спынілі праз «малазначнасьць правапарушэньня». Справа мусіла скончыцца адміністрацыйным пакараньнем.

Аднак у студзені галоўнай фігурантцы паведамілі, што папярэдняе сьледзтва адноўлена.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG