Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна дэнансавала 35 украінска-расейскіх дакумэнтаў — кіраўнік МЗС Украіны


Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Украіны Паўло Клімкін
Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Украіны Паўло Клімкін

Па словах кіраўніка міністэрства замежных спраў Украіны Паўла Клімкіна, Кіеў дэнансаваў 35 украінска-расейскіх дакумэнтаў, на чарзе — яшчэ восем.

Украіна дэнансавала 35 украінска-расейскіх дакумэнтаў, а яшчэ восем павінны быць дэнансаваныя ў бліжэйшы час. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін у панядзелак, 22 студзеня, у Кіеве падчас гадавы выніковай прэс-канфэрэнцыі адносна дзейнасьці ўкраінскай дыпляматыі, як піша DW.

«Паводле стану на канец 2017 году, калі я не памыляюся, мы ўжо дэнансавалі 35 розных дакумэнтаў з Расеяй, у прыватнасьці міждзяржаўныя, міжурадавыя, міжведамасныя», — адзначыў кіраўнік МЗС Украіны і дадаў, што ў чарзе на дэнансацыю — яшчэ восем украінска-расейскіх дакумэнтаў.

Кажучы пра перамовы па ўрэгуляваньні канфлікту на Данбасе, Клімкін ня выключыў, што на палях Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, заплянаванай на 16-18 лютага, адбудзецца сустрэча міністраў замежных спраў «нармандзкага фармату».

«Вядома, будзем размаўляць пра вызваленьне нашых закладнікаў і нашых палітычных зьняволеных. Вось менавіта гэтым двум пытаньням была прысьвечаная мая апошняя гутарка са спадаром Лаўровым (кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў, — РС.)», — адзначыў Клімкін. Пры гэтым ён дадаў, што цяпер «выразнага бачаньня, якімі будуць вынікі гэтай сустрэчы, няма».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG