Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трывога і дэпрэсія? Выпіце шклянку кефіру


Трывога і дэпрэсія зьяўляюцца аднымі з самых распаўсюджаных станаў здароўя людзей рознага веку. Асабліва павялічваецца частата гэтых хваробаў у сталым узросьце.

Прыкметы дэпрэсіі

Дэпрэсію можна западозрыць паводле наступных прыкметаў, якія доўжацца не меней за 6 месяцаў: зьніжаны настрой; страта кола зацікаўленьняў, якія былі ўласьцівыя чалавеку раней; агульнае зьніжэньне ўзроўню актыўнасьці, зьбедненасьць рухаў, схільнасьць да гіпадынаміі.

зьніжаны настрой; страта кола зацікаўленьняў, агульнае зьніжэньне ўзроўню актыўнасьці, зьбедненасьць рухаў, схільнасьць да гіпадынаміі.

Даволі часта ў практыцы нам даводзіцца назіраць пацыентаў, якія маюць асаблівую форму дэпрэсіі, якая завецца лярвіраванай ці саматызаванай. Яе асаблівасьць палягае ў тым, што ў чалавека ўзьнікае ўражаньне працяглага і вельмі эмацыйна ўспрыманага болю ў вобласьці сэрца ці, напрыклад, страўніка.

Калі такога чалавека пачынаеш абсьледаваць, то зьмены ў стане унутраных органаў не выяўляюцца. У такіх выпадках добра дапамагаюць спэцыяльныя прыёмы псыхатэрапэўтычнага ўзьдзеяньня.

Яшчэ трэба памятаць аб тым, што вышэйназваныя праявы дэпрэсіі звычайна суправаджаюцца трывожнымі зрухамі, якія выражаны ў той ці іншай ступені.

Канстытуцыянальная трывога

Ёсьць такі тэрмін — канстытуцыянальная трывога, гэта значыць звычайны ці паўсядзённы ўзровень трывогі, які ўласьцівы толькі дадзенаму чалавеку. Узровень канстытуцыянальнай трывогі перадаецца спадчынна, генэтычна.

Кожнаму з нас уласьціва трывожыцца з прычыны жыцьцёвых нягод. Толькі адных кранаюць самыя дробязныя рэчы, а іншыя асабліва не зьвяртаюць увагі нават на буйныя падзеі.

Дык вось на фоне дэпрэсіі узровень трывогі значна павышаецца і становіцца большым, чым звычайны ці канстытуцыянальны. Калі чалавек значна перабольшвае нэгатыўныя наступствы пэўных падзей, то тут трэба шукаць сумежную дэпрэсію.

Трэба добра разумець, што гэтыя заўсёды ідучыя побач псыхалягічныя станы — трывога і дэпрэсія — не зьяўляюцца проста праявай дрэннага настрою.

Дэпрэсія павышае ўзровень шкодных малекул

На сёньняшні дзень добра вядома, што пры гэтых станах рэгіструецца павышэньне ўзроўню многіх хваробатворчых малекул, якія носяць назву праваспаленчыя цытакіны і малекулы аксыдатыўнага стрэсу. Яны фарміруюць шматлікія пашкоджаньні ў арганізьме, садзейнічаюць разьвіцьцю сардэчна-судзінных хвароб, паталёгіі лёгкіх, стрававальнага тракту і іншых сыстэм.

Яны фарміруюць шматлікія пашкоджаньні ў арганізьме, садзейнічаюць разьвіцьцю сардэчна-судзінных хвароб, паталёгіі лёгкіх, стрававальнага тракту

Выпрацоўваюцца гэтыя малекулы імуннай, нэрвовай і эндакрыннай сыстэмамі. Цікава, што дзейнасьць гэтых сыстэм у іх узаемасувязі рэгулюе мікрабіёта чалавека, пад якой разумеецца сукупнасьць бактэрый, якія жывуць у страўнікавым тракце, на скуры і ў лёгкіх, але ў пераважнай большасьці менавіта ў кішэчніку.

У іх шмат абавязкаў — і ўдзел у страваваньні ежы, і прадукцыя некаторых вітамінаў, напрыклад, вітаміну К, які адыгрывае важную ролю ў зьвёртвальнасьці крыві, і рэгуляцыя імуннай дзейнасьці.

Сыстэма рэгуляцыі мозг-кішэчнік

І вось апошнім часам навукоўцы адкрылі фэномэн, які завецца «сыстэма рэгуляцыі галаўны мозг — кішэчнік», вядучую ролю ў якім адыгрываюць тыя мікробы, якія жывуць у кішэчніку.

Аказваецца, дзякуючы зьменам у дзейнасьці бактэрый кішэчніка апошні мяняе вытворчасьць шэрагу рэчываў, што ўплыве на дзейнасьць галаўнога мозгу і садзейнічае разьвіцьцю дэпрэсіі і трывогі.

Цікава, што ў спэцыяльных дасьледаваньнях, якія праведзены ў адпаведнасьці са строгімі нормамі, даказана, што паляпшэньне дзейнасьці мікрабіёты кішэчніка за кошт дабаўленьня ў ежу прабіётыкаў — прадуктаў, якія маюць у сваім складзе карысныя бактэрыі — вядзе да паляпшэньня стану ўсяго арганізму.

Гэта адбываецца з прычыны зьніжэньня колькасьці і актыўнасьці праваспаленчых цытакінаў і малекул аксыдатыўнага стрэсу, што таксама добрым чынам адбіваецца на цячэньні дэпрэсіі і зьніжае ўзровень трывогі.

Ну а да найбольш распаўсюджаных і даступных прабіётыкаў можна аднесьці кефір, ёгурт, квашаную капусту і ўвогуле ўсе хатнія саленьні, тварог і сыр.

Так што калі ў вас сапсуецца настрой, то няхай рука цягнецца да шклянкі... кефіру. Гэты напой пасадзейнічае паляпшэньню стану мікрабіёты кішэчніка і дапаможа пераадолець дэпрэсію і трывогу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG