Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэуле пратэстуюць супраць прыезду поп-сьпявачкі з КНДР


У Сэуле паўднёвакарэйскія актывісты спалілі вялікую фатаграфію паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына, калі кіраўнік папулярнай песеннай групы з КНДР Хён Сон Вол праходзіла міма іх. Паўночнакарэйская знакамітасьць, якая ўзначальвае поп-гурт «Моранбонг», пачала двухдзённы візыт у нядзелю, выклікаўшы ажыятаж у паўднёвакарэйскіх СМІ. Яна адказвае за мастацкія выступы КНДР падчас Алімпійскіх гульняў.

Пасьля наведваньня месцаў выступленьняў паўночнакарэйскіх артыстаў Хён вярнулася ў Сэул, дзе каля чыгуначнага вакзалу каля 150-200 актывістаў пратэставалі супраць яе візыту і супраць нядаўніх міжкарэйскіх пагадненьняў аб збліжэньні. Хён заўважыла актывістаў, але не рэагавала.

Хён Сон Вол (у цэнтры)
Хён Сон Вол (у цэнтры)

Пасьля таго як яна зьнікла з вачэй, дэманстранты спалілі фатаграфію Кіма, паўночнакарэйскі сцяг і «сьцяг аб’яднаньня», які спартоўцы аб’яднанай каманды дзьвюх Карэяў павінны пранесьці разам падчас цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў.

Візыт Хён зрабіў яе пэрсону прадметам настойлівай увагі паўднёвакарэйскіх СМІ. Фатографы сочаць за яе кожным рухам, а тэлевізійныя станцыі распавядаюць ня толькі пра яе кар’еру і групу, але таксама пра яе вопратку: футравы каўнер зь лісы і боты. У гурце выступаюць маладыя жанчыны ў кароткіх спадніцах і на высокіх абцасах, яны танчаць і сьпяваюць оды кіруючай ў КНДР дынастыі Кімаў. Паўднёвакарэйскія СМІ сьцьвярджаюць, што Хён — палкоўнік і блізкая да паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG