Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнс: «Гэта вялікі гонар пабываць у сталіцы Ізраілю — Ерусаліме»


Майк Пэнс (зьлева) і Біньямін Нетаньягу.
Майк Пэнс (зьлева) і Біньямін Нетаньягу.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс 22 студзеня сустрэўся з прэм’ер-міністрам Біньяміна Нетаньягу. Падчас сустрэчы, Пэнс сказаў Нетаньягу, што для яго вялікі гонар пабываць у сталіцы Ізраілю Ерусаліме.

Нетаньягу падзякаваў Пэнсу за «гістарычнае» прызнаньне прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам Ерусаліму як сталіцы Ізраілю і заявіў, што амэрыкана-ізраільскі альянс ніколі ня быў мацней, чым цяпер.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША мае намер сёньня зьвярнуцца да парлямэнту Ізраілю. Яго візыт у Ерусалім зьяўляецца часткай рэгіянальнага туру, які уключаў прыпынку ў Эгіпце і Ярданіі.

Пэнс не сустрэнецца з палестынскімі службовымі асобамі падчас сваёй паездкі, якая адкладалася пасьля таго, як Трамп абвясьціў пра сваё рашэньне прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраілю. Гэты крок прывёў да абурэньня палестынцаў, якія лічаць Усходні Ерусалім сталіцай сваёй будучыні дзяржавы.

Ізраіль далучыў Усходні Ерусалім і абвясьціў увесь горад сваёй сталіцай — крок, які міжнародная супольнасьць ніколі не прызнавала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG