Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына пра выбарчую рэформу: «Я сказала прадстаўніку АБСЭ, што Лукашэнка ўзяў паўзу»


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

22 студзеня старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына сустрэлася з адмысловым прадстаўніком Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ па Ўсходняй Эўропе Кентам Гэрстэтам, які наведвае Менск з афіцыйным візытам.

Як паведаміла Свабодзе старшыня ЦВК, абмяркоўваліся два пытаньні: лёс прапановаў зьмяненьня выбарчага заканадаўства, якія сфармулявала АБСЭ, і альгарытм мясцовых выбараў.

«Я расказала прадстаўніку АБСЭ, што мы стварылі міжведамасную рабочую групу, якая яшчэ на пачатку мінулага году перадала кіраўніку нашай дзяржавы прапановы. Аднак адказу на іх дагэтуль няма. Сказала, што, на маю думку, Лукашэнка ўзяў паўзу, — сказала Ярмошына. — Перад тым, як уносіць тэхнічныя зьмены ў заканадаўства, трэба вырашыць канцэптуальна: альбо мы пакідаем дзейную сыстэму, альбо яе рэфармуем. Заўтра заплянаваная сустрэча Гэрстэта з Лукашэнкам, і на ягоныя пытаньні хай адказвае кіраўнік дзяржавы».

На пытаньне Свабоды, якія істотныя зьмены могуць унесьці ў выбарчае заканадаўства, Ярмошына адказала, што гаворка ідзе пра некалькі рэчаў. У прыватнасьці, ці па-ранейшаму дэпутатаў будуць выбіраць па аднамандатных акругах, ці па партыйных сьпісах? Ці захаваюцца ў Беларусі сельскія саветы, ці выбарнікі будуць адразу выбіраць кіраўнікоў мясцовага самакіраваньня?

Сустрэча з Кентам Гэрстэтам, які ў 2016 годзе быў спэцыяльным каардынатарам АБСЭ на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі, Ярмошынай спадабалася: «Я нават назвала б яе цёплай. Пра што б ні размаўлялі, мы гаварылі як цывілізаваныя людзі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG