Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: узровень русафобіі на Захадзе вышэйшы, чым падчас халоднай вайны


Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў лічыць, што ўзровень «русафобіі» ў заходніх краінах цяпер вышэйшы, чым быў на піку халоднай вайны.

«Гэтая зараджанасьць на русафобію сапраўды беспрэцэдэнтная. Такога не было падчас халоднай вайны. Там былі нейкія правілы, узаемная прыстойнасьць. Цяпер уся прыстойнасьць адвергнутая», — заявіў Лаўроў у інтэрвію, апублікаваным расейскім выданьнем «Коммерсант» 21 студзеня.

Ён таксама папярэдзіў, што ў Расеі ёсьць «чырвоныя лініі», якія іншыя краіны не павінны перасякаць. «Сур’ёзныя палітыкі на Захадзе разумеюць, што гэтыя „чырвоныя лініі“ варта паважаць, як гэта было падчас халоднай вайны», падкрэсьліў Лаўроў. Ён таксама назваў заходнія санкцыі «абсурднымі і беспадстаўнымі».

ЗША, ЭЗ і іншыя заходнія краіны наклалі на Маскву ў 2014 годзе санкцыі за анэксію Крымскага рэгіёну Украіны і падтрымку сэпаратыстаў на Данбасе.

Расея адмаўляе, што падтрымлівае ўзброенае супрацьстаяньне на Данбасе, нягледзячы на пераканаўчыя доказы таго, што Масква забясьпечвае ваенную, эканамічную і палітычную падтрымку сэпаратыстаў у вайне, у якой з красавіка 2014 загінулі больш за 10 тысяч 300 чалавек.

Злучаныя Штаты таксама ўвялі санкцыі супраць Расеі пасьля таго, як амэрыканскія спэцслужбы прыйшлі да высновы, што Масква ўмяшалася ў прэзыдэнцкія выбары 2016 году. Расея таксама адмаўляе такое ўмяшаньне.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG