Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія прыгразіла арыштаваць адхіленага лідэра Каталёніі, калі той паедзе ў Данію


Карлэс Пудждэмон

Гішпанія кажа, што ён зноў выдае ордэр на арышт адхіленага лідэра Каталёніі, калі ён пакіне Бэльгію і паедзе ў Данію, як гэта было заплянавана.

Экс-прэзыдэнт рэгіёну Карлэс Пудждэмон плянуе наведаць абмеркаваньне ў Капэнгагенскім унівэрсытэце 22 студзеня.

Гэта будзе першы раз, калі Пудждэмон апынецца за межамі Бэльгіі, куды ён паехаў, каб пазьбегнуць выкліку ў суд у Гішпаніі за ягоную ролю ў спробе выхаду рэгіёну з-пад кантролю афіцыйнага Мадрыду.

Дзяржаўны пракурор заявіў 21 студзеня, што калі Пудждэмон паедзе ў Данію, як гэта меркавалася, ён «неадкладна папросіць» Вярхоўны суд Гішпаніі выдаць эўрапейскі ордэр на яго арышт з боку ўладаў Даніі.

Гішпанія выдала эўрапейскі ордэр на арышт Пудждэмона ў лістападзе, але зьняла яго празь месяц.

Летась у Каталёніі прайшлі датэрміновыя рэгіянальныя выбары. Іх прызначылі пасьля таго, як рэгіён абвясьціў аб незалежнасьці па выніках рэфэрэндуму. Мадрыд назваў галасаваньне незаконным і ўвёў у Каталёніі прамое кіраваньне. Рэгіянальны парлямэнт распусьцілі, а мясцовы ўрад адправілі ў адстаўку. Адхілены ад улады кіраўнік Каталёніі Карлэс Пудждэмон зьехаў у Бэльгію, адкуль вёў выбарчую кампанію.

Пасьля перамогі на выбарах адхілены кіраўнік Каталёніі Карлэс Пудждэмон заклікаў гішпанскія ўлады сесьці за стол перамоваў. Палітык заявіў, што гатовы сустрэцца з прэм’ер-міністрам у любой краіне Эўразьвязу, акрамя Гішпаніі. Паводле Пудждэмона, для вяртаньня на радзіму яму патрэбныя гарантыі, што ён можа заняць пасаду кіраўніка новага каталёнскага ўраду.

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG