Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Данбасе пад абстрэл трапіў пасажырскі аўтобус


Сытуацыя на ўсходзе Ўкраіны паводле стану на 21 студзеня 2017 году.
Сытуацыя на ўсходзе Ўкраіны паводле стану на 21 студзеня 2017 году.

Паводле ўкраінскага камандаваньня, цывільны аўтобус трапіў пад абстрэл сэпаратыстаў. Украінскія вайскоўцы паведамілі, што інцыдэнт адбыўся каля пасёлку Аленаўка на непадкантрольнай Кіеву тэрыторыі.

Некаторыя расейскія СМІ паведамілі, што ў абстрэле вінаваты ўкраінскі бок.

Паводле папярэдніх дадзеных, адзін мясцовы жыхар загінуў, другі быў паранены.

У штабе антытэрарыстычнай апэрацыі заяўляюць, што інфармацыя, распаўсюджаная некаторымі прарасейскімі СМІ, аб тым, што ўкраінская армія нібыта абстраляла аўтобус у Аленаўцы, не адпавядае рэчаіснасьці.

Памочнік старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Алег Слабадзян у эфіры тэлеканалу «112 Украіна» заявіў, што наяўнай інфармацыі ад пасажыраў аўтобуса недастаткова, каб скласьці карціну таго, што адбылося.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG