Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя запатрабавала скліканьня Рады бясьпекі ААН у сувязі зь дзеяньнямі Турэччыны


Сырыйскі паўстанец ўладкоўвае назіральны пункт каля вёскі Кілах на мяжы з рэгіёнам Афрын, 21 студзеня 2018 году.

Парыж патрабуе скліканьня экстранага пасяджэньня РБ ААН для абмеркаваньня сытуацыі ў Сырыі, паведаміў у Twitter кіраўнік францускага зьнешнепалітычнага ведамства Жан-Іў Ле Дрыян.

Гэта стала найбольш прыкметнай рэакцыяй міжнароднай супольнасьці на баявыя дзеяньні Турэччыны ў курдзкім рэгіёне Сырыі.

У суботу генэральны штаб узброеных сіл Турэччыны заявіў аб пачатку апэрацыі супраць курдзкіх атрадаў рэгіёну Афрына, паблізу мяжы паміж Сырыяй і Турэччына.

Прэм’ер-міністр Турэччыны Біналі Йылдырым 21 студзеня пацьвердзіў пачатак ваеннай апэрацыі з удзелам авіяцыі і бронетэхнікі. Турэччына пайшла на гэтыя дзеяньні, нягледзячы на папярэджаньні ЗША аб тым, што такі крок можа яшчэ больш дэстабілізаваць рэгіён.

Паводле дадзеных турэцкага дзяржаўнага агенцтва Анадолу, ваенную апэрацыю «Аліўкавая галіна» супраць курдзкіх «Атрадаў народнай самаабароны» (YPG) падтрымлівае апазыцыйная ўладам у Дамаску «Свабодная сырыйская армія».

Як паведамлялася раней, турэцкая армія нанесла 153 удары па курдзкіх аб’ектах на поўначы Сырыі

Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са Стамбулу са спасылкай на заяву турэцкага войска, зробленую ў нядзелю.

На турэцка-сырыйскай мяжы сёньня.
На турэцка-сырыйскай мяжы сёньня.

Афіцыйныя асобы ў Анкары сьцьвярджаюць, што курдзкія байцы абстралялі турэцкую тэрыторыю ракетамі. Гэта адбылося празь некалькі гадзін пасьля таго, як турэцкая армія пачала апэрацыю ў курдзкім анкляве на поўначы Сірыі.

XS
SM
MD
LG