Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь перадала 42 тоны гуманітарнай дапамогі ў Віетнам


Дастаўка гуманітарнай дапамогі. Ілюстрацыйнае фота
Дастаўка гуманітарнай дапамогі. Ілюстрацыйнае фота

Гуманітарная дапамога зь Беларусі агульнай вагой 42 тоны дастаўлена ў рэгіён Віетнама, які найбольш пацярпеў ад тайфунаў і паводак. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МЗС Беларусі.

Беларускі самалёт з гуманітарным грузам 21 студзеня прызямліўся ў аэрапорце Камрань правінцыі Кхан Хоа, якая зьяўляецца найбольш пацярпелым рэгіёнам.

Паводка ў Віетнаме
Паводка ў Віетнаме

Суправаджала груз дэлегацыя Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі на чале з намесьнікам міністра Аляксандрам Худалеевым.

У складзе гуманітарнай дапамогі — тавары беларускіх вытворцаў: прадукты харчаваньня (дзіцячыя сухія сумесі, крупы, мясныя кансэрвы), палаткі, коўдры, дызэльныя электрастанцыі, ложкі-раскладанкі і іншае.

У аэрапорце была арганізаваная ўрачыстая цырымонія перадачы грузу, у якой узялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Віетнаме, намесьнік міністра па надзвычайных сытуацыях Беларусі, намесьнік старшыні правінцыі Кхан Хоа і кіраўніцтва Ўпраўленьня па барацьбе са стыхійнымі бедзтвамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і аграрнага разьвіцьця Віетнама.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG