Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік Трампа ўпершыню пасьля прызнаньня Ерусаліма сталіцай Ізраілю паехаў на Блізкі Ўсход


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс і яго жонка Кэрэн у суботу прыбылі ў Эгіпет, адкуль пачынаецца 4-х дзённы блізкаўсходні палітычны тур віцэ-прэзыдэнта. Пэнс таксама наведае Іярданію і Ізраіль.

У Каіры Майк Пэнс правядзе перамовы з прэзыдэнтам Эгіпту Абдэль Фатахам ас-Сісі, у Іярданіі сустрэнецца з каралём Абдалой II. У нядзелю днём ён прыбудзе ў Ізраіль.

Пэнс зьяўляецца першай высокапастаўленым службовай асобай у адміністрацыі ЗША, якая наведае Блізкі Усход пасьля абвешчанага ў мінулым годзе рашэньня прэзыдэнта Трампа аб прызнаньні Ерусаліма сталіцаю Ізраіля. Гэтае рашэньне выклікала рэзка нэгатыўную рэакцыю як у рэгіёне, так і ў сьвеце.

Пэнс зьяўляецца хрысьціянінам-эвангелістам. Вядома, што гэтая хрысьціянская царква актыўна падтрымлівае Ізраіль і яе прыхільнікі выступаюць за ўмацаваньне амэрыкана-ізраільскага альянсу.

Чакаецца, што, падчас візыту ў Ізраілі, Майк Пэнс ня будзе сустракацца з палестынскімі лідэрамі.

Першапачаткова візыт Пэнса на Блізкі Усход плянаваўся ў сьнежні, але быў перанесены пасьля рэзкай рэакцыі на рашэньне Трампа прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля.

XS
SM
MD
LG