Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праграмісту, які стварыў сайт праверкі абяцаньняў беларускіх чыноўнікаў, прапанавалі сысьці з працы


Скрын-шот з сайту promise.by
Скрын-шот з сайту promise.by

У сераду малады беларускі праграміст Павал Савіцкі запусьціў сайт promise. by, на якім абяцае адсочваць лёс таго, што абяцалі беларускія публічныя асобы — як дзяржаўныя чыноўнікі, так і апазыцыйныя палітыкі, нават спартоўцы.

«Адна справа, калі людзі проста здагадваюцца, што нейкія абяцаньні не выконваюцца, а іншая — калі бачаць, што не выконваецца, — разважае Павал Савіцкі. — Можа, ёсьць насамрэч нейкія чыноўнікі, якія больш адказна ставяцца да сваіх абавязкаў і больш выконваюць іх. Але зразумела, што больш гавораць, каб проста «паабяцаць сьветлую будучыню».

Сёньня ў інтэрвію TUT.BY Павал расказаў, што працаваў у арганізацыі, якая займаецца будаўніцтвам. Ён ня хоча агучваць яе назву, лічыць, што гэта будзе непрыгожа ў адносінах да цяпер ужо былых калегаў.

«У чацьвер раніцай мяне выклікалі да кіраўніцтва, гадзіну мы размаўлялі, — расказвае Павал. — Мне паведамілі, што больш ня хочуць са мной працаваць, што празь мяне ў іх могуць быць непрыемнасьці. І прапанавалі па разысьціся паводле пагадненьня бакоў».

Паводле Паўла, паўгадзіны ён падумаў і вырашыў пагадзіцца.

«На працягу году я ўсё роўна зьбіраўся сыходзіць і шукаць новую працу, таму не нэрваваўся. Проста ня думаў, што гэта можа адбыцца так хутка».

У такой хуткасьці, паводле TUT. BY, Павал бачыць нават плюсы: «Звычайна людзі ў нас ня могуць звольніцца некалькі месяцаў».

«Два гады я вучыўся праграмаваць, таму зараз буду шукаць нешта новае ў сфэры IT. Калі нехта хоча мне прапанаваць працу, буду рады,— сказаў малады чалавек».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG