Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Побач з Асьвенцімам выявілі незвычайную знаходку


Польскі заводчык карпаў знайшоў фрагмэнты савецкага бамбавіка часоў Другой сусьветнай вайны, калі асушылі сажалку каля былога нямецкага лягера сьмерці Аўшвіц-Біркэнаў.

Знаходку выявілі незадоўга да Калядаў. Мужчына паведаміў пра гэта Фонду памяці помнікаў у раёне Аўшвіц-Біркэнаў, які зьбірае прадметы, зьвязаныя зь лягерам, каб выратаваць іх ад забыцьця.

У інтэрвію агенцтву Франс-прэс прадстаўлялі Дагмара Копіяш распавяла, што было вельмі складана аднавіць дэталі.

«Мы прасеялі кожны квадратны мэтар возера ў пошуках драбнюткіх фрагмэнтаў у брудзе падчас зімовых тэмпэратур», — заявіла яна.

Паводле яе зьвестак, самалёт Іл-4 быў зьбіты нямецкай СПА 19 студзеня 1945 году, за некалькі дзён да таго, як савецкая армія вызваліла лягер.

Нацысцкая Нямеччына пабудавала лягер сьмерці Аўшвіц пасьля акупацыі Польшчы ў 1939 годзе. Гэта месца стала месцам паломніцтва і сымбалем генацыду шасьці мільёнаў эўрапейскіх габрэяў, адзін мільён зь якіх быў забіты ў лягеры Аўшвіц-Біркэнаў у пэрыяд з 1940 па 1945 гады. Там таксама загінула больш за 100 000 негабрэяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG