Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка выдаткаваў на таемны адпачынак на Мальдывах паўмільёна даляраў — журналісцкае сьледзтва


У пэрыяд навагодніх і калядных сьвятаў прадметам плётак ва ўкраінскім інтэрнэце стала інфармацыя аб прыватным ваяжы прэзыдэнта Ўкраіны на Мальдывы. Ніякіх афіцыйных пацьверджаньняў Пятро Парашэнка не даваў.

«Схемы» (сумесны праект Радыё Свабода і тэлеканала «UA: Першы») знайшлі востраў, на якім спыніўся Пятро Парашэнка на Мальдывах, даведаліся, якім самалётам ён туды дабіраўся, і палічылі, колькі выдаткаваў украінскі прэзыдэнт на свой таемны калядны адпачынак.

З вартых даверу крыніц «Схемам» стала вядома, што Парашэнка адпачываў на Мальдыўскіх выспах з 2 па 8 студзеня ў пяцізоркавым курортным гатэлі Cheval Blanc, які складаецца толькі з прыватных вілаў пасярод Індыйскага акіяну.

8 дарослых і 2 дзяцей пасяліліся на самай дарагой віле курорта, якая разьмешчаны на асобным востраве. Акрамя асноўнай вілы з басэйнам, тут яшчэ адна гасьцёўня, двухпавярховыя апартамэнты, прычал для лодак, зона спа, месца для абеду на сьвежым паветры, і свой пляж.

Украінскі прэзыдэнт адпачываў тут з гасьцямі на працягу сямі дзён і шасьці начэй.

Знаходзячыся за мяжой, Пятро Парашэнка, відавочна, імкнуўся сакрэтнасьці. Прынамсі, на курорце фігураваў пад імем Mr. Petro Incognito (Ukraine). Тыповая паслуга для курорта такога ўзроўню — забесьпячэньне поўнай ананімнасьці па просьбе госьця.

Таксама «Схемам» удалося дазнацца, што арэнда асобнай выспы на гэтым курорце каштавала Парашэнку і яго спадарожнікам ня менш 46 000 даляраў у суткі. Такім чынам, за 6 сутак прэзыдэнт павінен аплаціць толькі за пражываньне 276.000 даляраў.

Але былі і дадатковыя выдаткі. Напрыклад, рэдакцыі ўдалося дакладна ўстанавіць, што падчас адпачынку Парашэнкі дайвінг, водны спорт, лодкі на працягу сямі дзён абышліся ў 18 705 даляраў. Усе дадатковыя паслугі склалі 37 550 даляраў. І за іх Mr. Petro Incognito разьлічыўся наяўнымі.

Атрымліваецца, усяго прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выдаткаваў на тыднёвы адпачынак на Мальдыўскіх выспах ня менш за 500 000 даляраў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG