Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністра Чэхіі пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасьці


Андрэй Бабіш
Андрэй Бабіш

Парлямэнт Чэхіі пазбавіў дэпутацкага імунітэту прэм’ер-міністра краіны Андрэя Бабіша. За пазбаўленьне прагаласавалі дэпутаты ўсіх партый, акрамя руху АNО, які ўзначальвае сам Бабіш, прадпрымальнік і мільярдэр.

Рух АNО (Акцыя незадаволеных грамадзянаў) перамог на выбарах у кастрычніку 2017 году, але не атрымаў рашаючай большасьці ў парлямэнце.

Чэская паліцыя падазрае Бабіша ў махлярстве пры атрыманьні субсыдый ад Эўразьвязу. Раней факт парушэньняў з боку прадпрымальніка пацьвердзіла Эўрапейскае бюро па барацьбе з махлярствам.

У Чэхіі адносна Бабіша вядзецца крымінальная справа. Яна было прыпынена ў сувязі з наяўнасьцю ў Бабіша дэпутацкага імунітэту.

Некалькі дзён таму парлямэнт Чэхіі вынес вотум недаверу кабінэту міністраў. Урад падаў у адстаўку. Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман павінен прыняць адстаўку 24 студзеня. Раней Зэман заяўляў, што зноў даручыць Бабішу сфармаваць кабінэт міністраў. Калі тры падобныя спробы акажуцца няўдалымі, то Чэхію чакаюць датэрміновыя парлямэнцкія выбары.

Апанэнты Бабіша сьцьвярджаюць, што гатовыя да перамоваў аб кааліцыйным урадзе, але ня згодныя, каб прэм’ерам зноў стаў Бабіш.

Раней Андрэй Бабіш заявіў, што згодны на пазбаўленьне дэпутацкай недатыкальнасьці. Ён абвяргае ўсе абвінавачваньні ў свой адрас і называе іх палітычна матываванымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG