Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума Расеі ўхваліла сьпісаньне доўгу Кіргізстана ў $ 240 мільёнаў


Дзяржаўная Дума РФ у першым чытаньні прыняла закон аб ратыфікацыі пратакола з чэрвеня 2017 года, які сьпісвае доўг Кіргізстана перад Расеяй у $ 240 мільёнаў.

Пратакол аб спісаньні доўгу расейскім бокам быў падпісаны падчас дзяржаўнага візыту, які займаў у той час пасаду прэзыдэнта Кіргізстана Алмазбэка Атамбаева ў Маскву ў чэрвені 2017 года.

Краіны заключылі міжурадавае пагадненьне аб паэтапным сьпісаньні доўгу Кіргізстана ў 2012 годзе, які на той момант складаў $ 488,9 мільёнаў. У траўні 2013 года Расея сьпісала $ 188,9 мільёнаў, з 2016 па 2017 гады — яшчэ $ 60 мільёнаў.

У 2016 годзе Расея таксама даравала доўг Узбэкістану на суму ў $ 900 мільёнаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG