Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане ў аўтобусе жыўцом згарэлі 52 чалавекі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На захадзе Казахстану, на аўтадарозе Самара — Шымкент у Акцюбінскай вобласьці 18 студзеня сама меней 52 чалавекі загінулі і яшчэ некалькі пацярпелі ў выніку ўзгараньня аўтобуса міжгародніх зносінаў.

Усяго ў салёне на момант аварыі знаходзілася 57 чалавек, паведамляюць экстранныя службы Казахстану.

Паводле папярэдніх дадзеных, у салёне ехалі мігранты з Узбэкістану, аўтобус загарэўся падчас руху. Як паведамляе Дэпартамэнт па надзвычайных сытуацыях Акцюбінскай вобласьці, толькі пяць чалавек змаглі выбрацца з палаючага аўтобуса. Пацярпелых даставілі ў раённую бальніцу.

Пра ўладальнікаў аўтобуса маркі Ikarus пакуль нічога не вядома, афіцыйна толькі пацьверджана, што ў кабіне, акрамя пасажыраў, было двое кіроўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG