Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў у Вашынгтоне: Казахстан уважліва сочыць за стасункамі Расеі і ЗША


Нурсултан Назарбаеў (зьлева) і Дональд Трамп

Лідэр Казахстану Нурсултан Назарбаеў пасьля сустрэчы ў амэрыканскай сталіцы падзякаваў прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу за тое, што Вашынгтон падтрымаў тэрытарыяльную цэласнасьць ягонай краіны.

Ён спаслаўся на разьмяшчэньне Казахстану паміж дзьвюма рэгіянальнымі супэрдзяржавамі — Расеяй на поўначы і Кітаем на ўсходзе — і прасіў працягваць падтрымку ЗША за намаганьні, вядомыя як «C5+1». Заснаваная папярэднікам Трампа Баракам Абамам, гэтая праграма накіраваная на паглыбленьне супрацоўніцтва ЗША з Казахстанам і чатырма іншымі былымі савецкімі краінамі Цэнтральнай Азіі: Узбэкістанам, Кіргізстанам, Туркмэністанам і Таджыкістанам.

«Казахстан, зьяўляючыся суседам Расеі фізычна, вядома, уважліва сочыць за дынамікай паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй, якая раптам апынулася ў бездані», — сказаў Нурсултан Назарбаеў празь перакладчыка.

Назарбаеў таксама паведаміў, што яго краіна дамовілася купіць больш самалётаў авіякампаніі Boeing і наконт зборкі 900 новых лякаматываў General Electric у Казахстане.

Ніводзін з прэзыдэнтаў не адказваў на пытаньні прэсы.

Напярэдадні сустрэчы Белы дом сказаў, што абодва павінны былі абмеркаваць пагаршэньне сытуацыі ў галіне бясьпекі ў суседнім Аўганістане, паколькі абмеркаваньне гэтага пытаньня чакаецца ў гэтым месяцы ў час старшынства Казахстану ў Радзе Бясьпекі ААН.

Казахстанскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва «Казінфарм» адзначыла, што Трамп і Назарбаеў таксама абмяркуюць дачыненьні з Расеяй і вайну ў Сырыі, пытаньні гандлю.

Амбасадар Казахстану Кайрат Умараў, які старшынюе ў Радзе Бясьпекі ААН у гэтым месяцы, 11 студзеня заявіў, што чальцы Рады разглядаюць пытаньне аб візыце ў Аўганістан, каб лепш зразумець перспектывы і патрэбы гэтай краіны. Ён не называў даты такой паездкі, якая, паводле яго, будзе першым візытам такога ўзроўню за сем гадоў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG