Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Чэхіі адмовіў ураду ў вотуме даверу. Што будзе далей


Андрэй Бабіш
Андрэй Бабіш

Парлямэнт Чэхіі адмовіў у вотуме даверу нядаўна сфармаванаму ўраду краіны на чале з Андрэем Бабішам. За давер кабінэту ў аўторак прагаласавалі толькі 78 дэпутатаў ад руху ANO, які ўзначальвае Бабіш. 117 дэпутатаў ад усіх астатніх партыяў выказаліся супраць.

Па канстытуцыі, цяпер урад павінен сысьці ў адстаўку. Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман раней заяўляў, што зноў даручыць Бабішу сфармаваць урад. Калі тры падобныя спробы будуць няўдалымі, краіну чакаюць датэрміновыя выбары.

Апанэнты Бабіша кажуць, што гатовыя да перамоваў зь яго прыхільнікамі аб кааліцыйным урадзе, але ня згодныя, каб прэм’ерам зноў стаў Бабіш, супраць якога ў Чэхіі адкрытая крымінальная справа. У аўторак прэмʼер заявіў, што згодны са зьняцьцем зь яго дэпутацкай недатыкальнасьці. Чакаецца, што парлямэнт прыме рашэньне пра гэта ўжо ў бліжэйшыя дні.

Андрэй Бабіш — буйны прадпрымальнік у сфэры аграпрамысловага комплексу. Паліцыя падазрае яго ў махлярстве пры атрыманьні субсыдыі ад Эўразьвязу. Бабіш усе абвінавачваньні абвяргае і называе іх палітычна матываванымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG