Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве адбыліся сутыкненьні з паліцыяй, адзін чалавек затрыманы


Пасьля сутыкненьняў паміж мітынгоўцамі і праваахоўнікамі каля будынка Вярхоўнай Рады Ўкраіны аднаго чалавека затрымалі, паведаміла ўкраінская паліцыя.

Таксама паліцыя заяўляе пра аднаго пацярпелага міліцыянта.

«Каля 11:00 ля сьцен Вярхоўнай Рады Ўкраіны мітынгоўцы падпалілі прынесеныя імі пяць аўтамабільных шын. Паліцыя тлумачыла ўдзельнікам акцыі неправамернасьць іх паводзінаў у частцы падпалу шын, а работнікі Дзяржаўнай службы ў надзвычайных сытуацыях спрабавалі патушыць падпаленыя прадметы. У гэты час мітынгоўцы ўжылі сьлезацечны газ у бок праваахоўнікаў, пачалі кідаць брук, покрыўкі і іншыя староньнія прадметы», — паведамілі ў паліцыі.

Сёньня ўкраінскі парлямэнт разглядае ў другім чытаньні законапраект аб асаблівасьцях дзяржаўнай палітыкі па забесьпячэньні дзяржаўнага сувэрэнітэту Ўкраіны над часова акупаванымі тэрыторыямі ў Данецкай і Луганскай абласьцях. Удзельнікі мітынгу заклікалі як найхутчэй прыняць гэты закон, а таксама шэраг іншых законаў, у тым ліку пра антыкарупцыйны суд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG