Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цёплыя домікі для бяздомных катоў зьявіліся ў Кобрыні. Фота


У Кобрыні, на ўзор польскіх гарадоў, стартаваў пілётны праект «Цёплыя домікі для бяздомных катоў», паведамляе ў сацыяльнай сетцы «Ўкантакце» прадстаўніцтва міжнароднай зоаабарончай арганізацыі Аnimal Care Center LISABONA.

Дамкі вырабленыя з эўравагонкі, кожная сьцяна мае тры пласты (два з дрэва і пасярэдзіне пенапляст), унутры будак салома, што дазволіць лепей захоўваць цяпло ўнутры. Пакуль паставілі 5 домікаў, але калі праект выявіцца ўдалым, то наступнай зімой іх стане больш.

Error rendering VK.

Ініцыятары праекту выказваюць падзяку кіраўніцтву гораду і дырэктару Кобрынскага ЖКГ за садзейнічаньне ў рэалізацыі задумы, валянтэрам за рашэньне арганізацыйных пытаньняў і майстрам за выраб будак і таблічак да іх.

У паведамленьні адзначаецца, што «кіраўніцтва гораду вельмі пазытыўна паставілася да праекту, а гараджане падкормліваюць катоў і берагуць домікі».

У адкрытым галасаваньні ў суполцы людзі актыўна падтрымліваюць далейшае разьвіцьцё праекту.

Зоаабарона. Якія правы маюць жывёлы ў Беларусі і краінах Эўразьвязу

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG