Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША акрэдытуе дзевяць супрацоўнікаў назіральнікамі за мясцовымі выбарамі ў Беларусі


Роберт Райлі, часовы павераны ў справах (Кіраўнік місіі) Амбасады ЗША ў Менску і Алета Кавэнскі, консул Амбасады ЗША ў Менску

У Беларусі ўвядуць акрэдытацыйную карту замежнага назіральніка за мясцовымі выбарамі, прызначанымі на 18 лютага. Адпаведнае рашэньне прыняла Цэнтральная выбарчая камісія.

Яе старшыня Лідзія Ярмошына патлумачыла, што звычайна на мясцовыя выбары замежных назіральнікаў не запрашаюць, аднак акрэдытаваныя дыпляматы часам просяць пра такую магчымасьць.

Вось і сёлета амбасада ЗША ў Беларусі празь Міністэрства замежных спраў накіравала ліст з просьбай акрэдытаваць дзевяць супрацоўнікаў дыпмісіі ў якасьці міжнародных назіральнікаў.

Цэнтарвыбаркам вырашыў задаволіць такое жаданьне, тым больш што падобны прэцэдэнт ужо ёсьць — на мясцовых выбарах чатыры гады таму таксама былі замежныя назіральнікі, выключна зь ліку дыпляматаў, якія працуюць у Беларусі.

У 2014-м усяго было 15 назіральнікаў з розных краінаў.

Уладальнік пасьведчаньня мае права атрымліваць інфармацыю пра колькасьць выбарнікаў і тых, хто атрымаў бюлетэні. Яны змогуць назіраць за хадой працэсу на любым выбарчым участку ў Беларусі.

XS
SM
MD
LG