Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі будуць судзіць групу непаўналетніх, якія шукалі ахвяраў праз сацыяльныя сеткі, зьдзекаваліся і рабавалі


Падлеткавая агрэсія, ілюстрацыйнае фота
Падлеткавая агрэсія, ілюстрацыйнае фота

Пракуратурай Гомельскай вобласьці накіравана ў суд Цэнтральнага раёну Гомля крымінальная справа па факце злачынстваў, учыненых групай непаўналетніх супраць чужой уласнасьці, грамадзкага парадку і маральнасьці.

Пра гэта паведамляе сайт Генэральнай пракуратуры Беларусі.

Як высьветлена ўпраўленьнем Сьледчага камітэту па Гомельскай вобласьці, маладыя людзі праз сацыяльныя сеткі прапаноўвалі некаторым жыхарам гораду сустрэцца — як правіла, на прыпынках грамадзкага транспарту або побач з рынкам.

Пасьля гэтага яны атачалі патэнцыйную ахвяру і адводзілі ў месца, дзе ім не маглі перашкодзіць трэція асобы. Там у адрас пацярпелых выказваліся абразы і пагрозы гвалту.

Паводле пракуратуры, затрыманыя дзейнічалі з выключным цынізмам, казалі пацярпелым зьвесткі, якія іх дыскрэдытуюць і якія тыя жадалі б захаваць у таямніцы, а таксама пагражалі гвалтам.

Адну з ахвяраў зьбілі, часткова пагалілі галаву і аблілі яе зялёнкай, другому налілі зялёнку на рукі і прымусілі нанесьці на свой твар.
Дзеяньні абвінавачваных кваліфікаваныя як злоснае і асабліва злоснае хуліганства на падставе ч. 2 і ч. 3 артыкулаў 339 Крымінальна кодэксу.

Асобным удзельнікам групы таксама інкрымінаваны крадзеж (ч. 1 і ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэксу), рабаваньне (ч. 1 арт. 206), вымаганьне (ч. 1 арт. 208), распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў і малюнкаў з выкарыстаньнем інтэрнэту (ч. 2 арт. 343).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG