Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі пайшоў у адстаўку начальнік турмы, дзе ісламіст параніў ахоўнікаў


Турэмная ахова ў Вэндын-ле-Віей

15 студзеня ў Францыі сышоў у адстаўку начальнік турмы Вэндын-ле-Віей, дзе зьняволены з Аль-Каіды параніў трох ахоўнікаў пры нападзе з нажніцамі. Гэтая турма знаходзіцца за 200 кілямэтраў ад Парыжу.

Зьняволены Крысьціян Ганчарскі, які адбывае 18-гадовы тэрмін, быў асуджаны за напад Аль-Каіды на сынагогу ў Тунісе, у выніку якога ў 2000 годзе загінуў 21 чалавек. Зьняволены зьяўляецца нованавернутым у іслам нямецкім грамадзянінам польскага паходжаньня.

Пратэст турэмных ахоўнікаў

Тым часам ахоўнікі ў некалькіх турмах арганізавалі пратэст у сувязі з тым, што ў іх больш няма дастаткова рэсурсаў, каб утрымліваць небясьпечных зьняволеных.

Паліцыя спэцыяльнага прызначэньня разагнала пікет у перапоўненай турме Фрэснэс на ўскраіне Парыжу, другой па велічыні турме Францыі. Ахоўнікі арганізавалі падобныя пратэсты ў іншых францускіх турмах. Прафсаюз турэмных служачых паведаміў, што ў палове з 188 францускіх турмаў адбыліся акцыі пратэсту.

Прадстаўнікі турэмных ахоўнікаў заявілі, што кіраваньне турмамі ў мяккім стылі становіцца ўсё цяжэйшым і небясьпечнейшым з улікам вялікай колькасьці ісламісцкіх баевікоў і тых, хто ім спачувае.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG