Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Багдаду ад выбуху тэрарыста-сьмяротніка загінулі 38 чалавек


У цэнтры Багдаду пры выбуху тэрарыст-сьмяротніка 38 чалавек забітыя 105 параненыя. Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных справаў Ірака. Прэс-сакратар МУС Саад Маан сказаў, што выбух адбыўся 15 студзеня раніцай на плошчы Сахэт-аль-Таяран у цэнтры ірацкай сталіцы.

Плошча Сахэт-эль-Таяран — гэта ажыўлены гандлёвы цэнтар і месца, дзе па раніцах зьбіраюцца беспрацоўныя ў надзеі атрымаць працу. Сьведкі паведамілі інфармацыйнаму агенцтву DPA, што выбух адбыўся каля пункту збору для будаўнікоў.

Ніхто пакуль ня ўзяў на сябе адказнасьці за тэракт, але многія падобныя напады ў Іраку былі ажыцьцёўлены групоўкай «Ісламская дзяржава».

У сьнежні ўрад Ірака абвясьціў аб «спыненьні вайны» супраць ІД пасьля таго, як джыхадысты былі выгнаныя з раёна Багдада і зь іншых гарадзкіх раёнаў Іраку, якія кантралявала групоўка. Некаторыя баевікі па-ранейшаму дзейнічаюць на поўначы ад Багдаду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG