Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры стварэньні праекту былі выкарыстаныя дадзеныя, сабраныя касьмічнымі тэлескопамі «Хабл» і «Спітцэр».

Выкарыстоўваючы фактычныя навуковыя дадзеныя разам з галівудскімі тэхналёгіямі, NASA стварыла трохмернае відэа «палёту» скрозь Туманнасьць Арыёну, яркасьць якой дазваляе ўбачыць яе зь любой кропкі Зямлі.

Пры стварэньні праекту былі выкарыстаныя зьвесткі, сабраныя касьмічнымі тэлескопамі «Хабл» і «Спітцэр», якія ажыцьцяўляюць назіраньне ў інфрачырвоным дыяпазоне. Спэцыялісты супаставілі два малюнкі і дадалі малюнку аб’ёмнасьці, тым самым паказаўшы касьмічны аб’ект «знутры».

Імглістасьць Арыёну — самая яркая дыфузная імглістасьць, паверхня якой больш чым у чатыры разы перавышае плошчу Поўні. Яна знаходзіцца на адлегласьці каля 1344 сьветлавых гадоў ад Зямлі і мае 33 сьветлавыя гады ў папярочніку.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG