Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 амэрыканскіх зьнішчальнікаў прыляцелі ў Эстонію для ўдзелу ў міжнародных вучэньнях


Ілюстрацыйнае фота. Амэрыканскі зьнішчальнік F-16
Ілюстрацыйнае фота. Амэрыканскі зьнішчальнік F-16

У нядзелю 14 студзеня на авіябазе ў Эмары (Эстонія) прызямліліся 12 самалётаў F-16 112-й эскадрыльлі Нацыянальнай гвардыі Агаё Вайскова-паветраных сіл ЗША, каб прыняць удзел у міжнародных вучэньнях.

Па словах выканаўцы абавязкаў камандуючага ВПС Эстоніі, палкоўніка Рыйво Валга, адна з мэтаў будучых вучэньняў — адтачыць майстэрства ў паветраных шырокамаштабных апэрацыях. На дапамогу ў гэтых вучэньнях прыбудуць таксама дасьведчаныя авіянаводчыкі з Бэльгіі, паведамляе прэс-служба Генштабу Сіл абароны Эстоніі.

Вучэньні працягнуцца да сярэдзіны сакавіка. Практыкаваньні «паветра-паветра» пройдуць у прызначаных для гэтага трэніровачных зонах на астравах і ў Заходняй Эстоніі на вышынях не ніжэй за 1,5 км. Практыкаваньні «паветра-зямля» будуць праходзіць на цэнтральным палігоне Сіл абароны Эстоніі, у яго ваколіцах магчымыя палёты і на нізкіх вышынях, піша ERR.

F-16 Fighting Falcon — амэрыканскі шматфункцыянальны лёгкі зьнішчальнік чацьвёртага пакаленьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG